?

Log in

No account? Create an account
56
statkevich_m
12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўніцца 56 гадоў.

Віншавальную тэлеграму можна даслаць, не выходзячы з хаты. Досыць патэлефанаваць з гарадскога нумара на нумар 166 і прадыктаваць тэкст.


212011
Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4.
Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.



http://statkevich.org/news.php?readmore=544


Віншаваньні
statkevich_m
Як стала вядома з надзейных крыніцаў, у шклоўскую калонію прыйшла вялізарная колькасьць віншавальных лістоў і паштовак. Мясцовая пошта такога дакладна ня бачыла. Будзем спадзявацца, што хаця б нейкая іх частка дойдзе непасрэдна да Мікалая Віктаравіча.

55
statkevich_m
Пра юбілей Мікалая Віктаравіча чытачам, я думаю, вядома. Вялікая колькасьць людзёў даслала свае віншаваньньні з дапамогай лістоў, ці тэлеграмаў. Будзем спадзявацца, што хаця б значная іх частка дойдзе да адрасата.
З чацьвярговай тэлефоннай размовы з панам Статкевічам стала вядома, што з вязьняў Шклоўскай калоніі два хлопцы падпісалі нейкія кампрамісныя заявы. Дакладны змест невядомы, але хлопцы сваёй віны не прызналі. Іх прозьвішчы называць ня будзем, бо калі іх, дай Божа, вызваляць, то ўсё раскажуць самі.
Няўдзячная праца ў нашых бедных чэкістаў, калі за шмат месяцаў безупыннага ціску яны радуюцца, што нехта субожыўся паставіць подпіс хаця б пад казацкім лістом турэцкаму султану)

Сюжэт ад БелСату:



http://youtu.be/Y5qzidpCRzg

Ліст з-за кратаў
statkevich_m
З лiста Мiколы Статкевiча

"... Вы ўжо ведаеце, па якой прычыне няма тэлефанаванняў ад мяне i чаму так iдуць лiсты. У чацверг, праўда, аддалi 15 лiстоў за некалькi дзён i паабяцалi, што цяпер усё зменiцца да лепшага. Паглядзiм, бо схлусiць зэку тут не лiчыцца злачынным.

… Дзіму (Дашкевічу, тлумачэнне маё) зараз складаней за ўсіх. Яго спрабуюць зламаць і нават рыхтуюць супраць яго правакацыю – распаўсюджванне паклёпніцкай дэзінфармацыі. Такое ўражанне, што яго начальнікі не разумеюць, што адбываецца з краінай, што неўзабаве чакае гэтую ўладу і тых, хто ідзе на крымінал, каб выслужыцца. Хутка будзе 20 год ГКЧП. Усё было тады 3 дні, а колькі тады было даносаў на “прыхільнікаў антыэмакратычнай хунты”. Пісалі падначаленыя на начальнікаў, аднаслужбоўцы на сваіх калег – канкурэнтаў за павышэнне. Упэўнены, што і зараз найбольш дальнабачныя “праваахоўнікі” ўжо збіраюць дасье на сваіх начальнікаў і калег. І дзе тады будуць, калі сітуацыя зменіцца, тыя, хто арганізуе правакацыі супраць Дзімы? У якой ганебнай сітуацыі апынуцца іх жонкі і дзеці. І ніхто ж за іх не заступіцца..." 24.07.2011 г.



На жаль, iнфармацыя "з зоны" часта аказваецца больш дакладнай i сумленнай, чым тут у нас, на волi (цi "у знешняй турме" - выраз не мой, пазычаны). Здаецца, хлопцы там, за кратамi, бароняць адзiн аднаго усiмi магчымымi сродкамi i больш аддана, чым мы iх - тут... Дарэчы, працягваюць ратаваць гонар краiны i баранiць i нас таксама.

Шклоў
statkevich_m
Учора з калоніі нарэшце прыйшоў новы ліст ад Мікалая Віктаравіча. Аб ягоным змесце можна крыху пабачыць тут.
Гледзячы па ўсім, пасьля візыту т.н.п. у Шклоў пачаўся інтэнсыўны ціск на сядзельцаў, з мэтай выбіць прашэньне аб памілаваньні. Саша, бы прышчавы падлетак, прагне прызнаньня. Хоць нейкага. Пад забаронай усе сродкі сувязі паміж вязьнямі і зьнешнім сьветам, толькі раз на некалькі тыдняў прапускаюцца адзін-два лісты галоўным сваякам. Усе лісты, якія М.В. піша іншым людзям не даходзяць.

Адзіным "плюсам" з'яўляецца тое, што пасьля таго, як суд пакінуў бяз зменаў прысуд, раптам нібыта "знайшоўся" пашпарт Мікалая Віктаравіча.

"Права на ліставаньне"
statkevich_m
За ўвесь час знаходжаньня ў Шклоўскай калоніі ад  Мікалая Віктаравіча амаль не было лістоў. Напэўна кдбшныя цэнзуршчыкі масава з'ехалі на адпачынак у аграгарадкі. Дайшло каля трох, прычым гэтыя рэдкія выпадкі назіраюцца пераважна пасьля шуму, што зрэдчас узьнікае з-за гэтых самых лістоў адсутнасьці. Як кажуць, нашая сыстэма бы вожык. Гэткая ж птушка ганарлівая - пакуль ня пнеш, не паляціць.

P.S.: 19 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд.

Ad cogitandum et agendum homo natus est.
statkevich_m
Шаноўнае спадарства!
Да гэтага моманту блог вёўся кіраўніком выбарчага штабу Мікалая Віктаравіча Сяргеем Марцалевым. З улікам таго, што Сяргей пасьля 19.12.2010 апынуўся ў СІЗА КДБ, весьці гэты ЖЧ не было каму цягам доўгага часу.  Зараз мы аднаўляем працу блога, дзе будзем змяшчаць інфармацыю, датычную Мікалая Віктаравіча.
Benedicite!

P.S.: піяр блогу вітаецца.

P.P.S. сёньня 200-ты дзень няволі.

(no subject)
statkevich_m
Площадь - какая она будет?

Какой она нам запомнится?

Многолюдной, солидарной, или унылым дублем "постоим-замерзнем"?

Решать только нам. Возможно, власти по-иезуитски заблокируют звук или попробуют рассеять собравшихся, разделив их на несколько колонн. Это уже пообещал штатный идеолог режима. Ориентируйтесь на мой  фамильный штандарт , он должен быть хорошо виден  в темноте -  я всегда буду рядом с ним. Подробности - в моем комментарии для "Радые Рацыя" здесь.


Вчера в Гродно власти внезапно отказали в помещении. Когда поняли, что мы с избирателями можем неспешно прогуляться по центру города и собрать настоящую стихийную демонстрацию срочно нашлось и помещение, и автобусы. Только вот пройтись до нового помещения  мы все равно предпочли пешком и под флагом.

Провокаторы в зале  на этот раз оказались наглей и голосистей. Пришлось их выставить на морозец, чтобы остыли.

До 19-го декабря осталось два дня. Наберитесь оптимизма, улыбок, возьмите с собой друзей.

До встречи.

Видеообращение к сотрудникам силовых структур
statkevich_m


(no subject)
statkevich_m
Вчера состоялась встреча с избирателями в Солигорске. Местная администрация заранее запугивала рабочих, но пришло тем не менее около 400 человек.Приняли нас с Дмитрием Уссом очень тепло. Порадовало боевое настроение солигорчан: "Мы должны, наконец, победить этого семиглавого дракона и его Бабу-ягу!".

Так люди бесхитростно охарактеризовали белорусского правителя и Лидию Ермошину )